Гiмн школы Словы Р.І. Ануфрыевай , музыка М.П. Федарэнкi

 

Абудзіўся дзень вясёлы,
Ззяе сонечны прамень.
Наша школа, наша школа,
Наша школа, добры дзень.
Сотні хлопчыкаў, дзяўчынак
Зноў прыходзяць у свой клас.
І свавольным перапынкам
Сустракае школа нас.

Прыпеў:
І няма на свеце лепшай
Прыгажэй яе няма,
Бо здаўна завецца першай
Школа першая мая.

Тут мы лічым, тут чытаем
Тут мы вучымся пісаць
Дрэў зялёныя галінкі
Мне з акна майго відаць.
Летам ліпы пахнуць медам,
Ціха з ветрам шапацяць
Ў задумленным карагодзе
Елкі стройныя стаяць.

Прыпеў:

Ў нашу школу на ўрачыстасць
Мы ідзем усей сям'ёй
Тут вучыліся калісьці
Тата з мамаю маёй.
Як мы любім школу ў ранні
Зноў звініць званок, пяе
І як першае каханне
Не забудзем век яе

Прыпеў: