21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове наша школа прыняла ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

Тэма дыктанта –75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікі – педагагічныя работнікі, бацькі вучняў, пагранічнікі з паста “Клявіца” і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

Оставить комментарий